2 траўня 2024, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк ляціць у Брусэль эканом-класам

25

Прэм'ер Украіны паехаў у Брусэль, дзе 6 сакавіка возьме ўдзел у пазачарговым саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада краіны.

У рамках візіту адбудуцца сустрэчы Арсенія Яцэнюка са старшынём Рады ЕЗ Германам Ван Рампэем, прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэзідэнтам Еўрапарламента Марцінам Шульцам.

Прэм'ер таксама сустрэнецца з генеральным сакратаром NATO Андэрсам фог Расмусэнам.

Варта адзначыць, што новы прэм'ер Украіны вылецеў у Брусэль эканом-класам.

Фота: Д.Чыгрын
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках