2 траўня 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі ў Менску адзначаць шэсцем і мітынгам 25 сакавіка

29
Дзень Волі ў Менску адзначаць шэсцем і мітынгам 25 сакавіка

Мітынг і шэсце знагоды 96-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў Менску 25 сакавіка.

Заяўка на правядзенне акцыі будзе пададзеная ў Менгарвыканкам 7 сакавіка. Такая пастанова прынятая 5 сакавіка на пасяджэнні аргкамітэта для святкавання Дня Волі, паведамляе БелаПАН.

Узгоднены на пасяджэнні аргкамітэта маршрут шэсця адрозніваецца ад традыцыйнага маршруту апошніх гадоў. Збор удзельнікаў плануецца а 18:00 на пляцоўцы ля будынка прэзідыума Акадэміі навук, а 18:30 павінна пачацца шэсце праспектам Незалежнасці, а ў 19:30 - мітынг на плошчы Незалежнасці.

Раней, нагадаем, шэсце на Дзень Волі праходзіла маршрутам Акадэмія навук - вул.Сурганава - парк Дружбы народаў.

Заяўнікамі акцыі на 25 сакавіка маюць намер стаць намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, чалец прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, а таксама прадстаўнікі руху «Гавары праўду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Рады інтэлігенцыі, руху салідарнасці «Разам», творчага аб'яднання «Пагоня» і іншых арганізацый, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках