2 траўня 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты нацыянальнай каманды Украіны дапамогуць сем'ям пацярпелых на Майдане

3

Гульцы нацыянальнай каманды Украіны і галоўны трэнер каманды Міхаіл Фаменка ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

Футбалісты і трэнер «жоўта-сініх» пакінулі свае аўтографы на 10-ці футболках нацыянальнай каманды, якія выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне. Яго мэтай з'яўляецца збор сродкаў для пацярпелых падчас рэвалюцыйных падзей на Майдане ў Кіеве. Такім чынам гульцы і трэнер падтрымалі дабрачынную ініцыятыву журналістаў праграмы «Профутбол» «Украінскі футбол - героям Майдана», піша «Обозреватель».

Нагадаем, раней футбалісты ўкраінскіх клубаў падтрымалі Украіну ў відэазвароце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках