2 траўня 2024, Чацвер, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Christian Science Monitor: Украіна ўдыхне новае жыццё ў еўрапейскія ідэалы

8
The Christian Science Monitor: Украіна ўдыхне новае жыццё ў еўрапейскія ідэалы

Крызіс можа дапамагчы Еўразвязу вярнуцца да сваіх падвалін.

У 1951 Еўропа распачала ідэалістычны экспэрымэнт для стварэння ўзаемазалежнасці, якая павінна была выключыць магчымасць новай вайны на кантынэнце. На мінулым тыдні на шляху праекта паўстала сур'ёзная перашкода: упершыню пасля раскідання СССР у 1991 годзе Расея ўчыніла акт агрэсіі ва Усходняй Еўропе, увёўшы войскі на тэрыторыю Украіны, гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле The Christian Science Monitor.

Еўрасаюз - гэта экспэрымэнт, у якім краіны ахвяруюць часткай суверэнітэту дзеля вялікага дабра - супакою на кантынэнце. Гэта тып "мяккай моцы" - спроба паўплываць на падзеі неваеннымі сродкамі, напрыклад, прызнаннем агульных вартасцяў, культуры і ідэалаў. Расейская агрэсія на Украіне - гэта вяртанне да "цвёрдай моцы" на падставе антаганістычнага мыслення.

"Прынамсі 8 краін усё яшчэ імкнуцца ўступіць у ЕЗ. Напраўду менавіта еўрапейскія ідэалы натхнілі лістападаўскія пратэсты на Украіне, чые жыхары вераць у гэтыя ідэалы мацней, чым шмат якія еўрапейцы. Гэты крызіс можа дапамагчы Еўразвязу вярнуцца да сваіх падвалін", - піша выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках