28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Украіна - адзіная краіна, дзе людзі паміралі за ЕЗ

6
Дональд Туск: Украіна - адзіная краіна, дзе людзі паміралі за ЕЗ

Парламент Польшчы прызнаў дзеянні Расеі ў Крыме парушэннем суверэнітэту Украіны.

Як паведамляе "Радіо Свобода", прэм'ер Польшчы Дональд Туск, выступаючы перад польскімі дэпутатамі, назваў Украіну адзінай краінай у свеце, дзе людзі аддавалі жыцці за ідэю еўрапейскай інтэграцыі.

Прэм'ер-міністр Польшчы таксама адзначыў, што адзіным законным урадам Украіны з'яўляецца Кабмін Арсенія Яцанюка, паколькі ён быў прызначаны законна абраным парламентам.

На думку Туска, менавіта з такой пазіцыі павінны пачынацца ўсе дыскусіі на тэму канфлікту ва Украіне.

Кіраўнік урада Польшчы заклікаў інстытуты Еўрапейскага звяза ўвесці ў дзеянне галоўныя пункты пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕЗ і Украінай яшчэ да яго падпісання, асабліва з гандлёвай частцы гэтага пагаднення. Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі раіць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну ўстрымацца ад выказванняў аб адпаведнасці Канстытуцыі палітычных працэсаў ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках