27 красавiка 2024, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны з Расеяй увялі «чырвоны» кантроль

6
На мяжы Украіны з Расеяй увялі «чырвоны» кантроль

За суткі з 4 на 5 сакавіка з РФ не прапусцілі 500 чалавек.

На ўкраінска-расейскай мяжы беспрэцэдэнтныя меры аховы і праверкі грамадзян, якія ўязджаюць у нашу краіну. З «зялёнага» калідора (спрошчаны мытны кантроль) у «чырвоны» (пільны дагляд) трапляюць грамадзяне РФ, якія вядуць сябе з выклікам або, наадварот, няўпэўнена, перадаюць vesti.ua.

Ім памежнікі задаюць шмат дадатковых пытанняў, якія раней не гучалі: аб канчатковай кропцы знаходжання, мэце паездкі і нават пра тое, ці хопіць чалавеку грошай на час знаходжання ва Украіне. Калі памежнікі заўважаюць нестыкоўкі, чалавека адпраўляюць дадому.

Як паведамілі ў Дзяржпамежслужбе, за суткі з 4 на 5 сакавіка ва Украіну не прапусцілі 500 чалавек з РФ, а чатыром з іх забаранілі ўезд у краіну больш чым на год. Гэта пры тым, што ў «мірны час» у перасячэнні мяжы адмаўлялі максімум 20-30 прыезджым у дзень. «У нас цяпер беспрэцэдэнтныя меры аховы мяжы. Даглядаем кожную машыну і кожны цягнік, прычым гэтым займаюцца не толькі памежнікі, але і МУС і СБУ», - распавёў кіраўнік прэс-службы Дзяржпамежслужбы Алег Слабадзян. Паводле яго слоў, цяпер на мяжы ёсць некалькі ўзроўняў кантролю.

«Звяртаем увагу на падазроных людзей. Першы сігнал - гэта калі, напрыклад, у чалавека квіток да Сімферопаля, а нам ён кажа, што едзе да сваякоў у Нікалаеў. Наогул, з усімі падазронымі асобамі праводзім сумоўе, і калі падазрэнні пры гэтым толькі ўзмацняюцца, то клічам міліцыю. Падчас дагляду ў многіх з тых, каго мы не прапусцілі, знайшлі ваенную форму і дакументы вайскоўцаў. Зброі, праўда, ні ў каго не знаходзілі», - кажа Слабадзян.

Чэргаў на выездах і ўездах ва Украіну ў Харкаўскай вобласці няма. Як і раней, міжнародны пункт пропуску «Гаптоўка» прымае і адпраўляе па 8 тыс. чалавек у суткі. Тут у сераду нервы падвялі трох хлопцаў з Расеі, у якіх пры даглядзе былі знойдзеныя нажы. «Яны папрасіліся ў чужую машыну, каб перасекчы мяжу, а пры даглядзе ручной паклажы была выяўленая халодная зброя. Усе трое выдвараныя з тэрыторыі Украіны», - паведаміў памочнік начальніка Усходняга рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржпамежслужбы Мірон Сідар.

А пасажыраў хуткаснай электрычкі «Белгарад - Харкаў» (карыстаецца папулярнасцю ў гандляроў), якая курсіруе штодня, падрабязна распытвалі пра мэты паездкі. «Я прыехаў да дзяўчыны, сёння ж вяртаюся назад у Белгарад. Тое ж самае я распавёў памежнікам. Увесь наш склад спакойна прайшоў кантроль, толькі аднаго п'янага вывелі ў будынак вакзала», - распавёў жыхар Белгарада Максім. А харкаўчанка Таццяна адзначыла, што памежнікі сталі больш абыходлівымі: «Мы часта матаемся ў Белгарад. І расейскія памежнікі ў нас пастаянна пытаюцца: «Ну як вы там? Трымайцеся... вы ж нашы браты».

Для тых, хто ляціць з Расеі ва Украіну, меры кантролю таксама ўзмацніліся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках