27 красавiка 2024, Субота, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГПУ ўзбудзіла справу за блакаванне аэрапорта «Бельбек»

3
ГПУ ўзбудзіла справу за блакаванне аэрапорта «Бельбек»

Генпракуратура Украіны адкрыла крымінальную вытворчасць адносна падзей на тэрыторыі ваеннага аэрапорта «Бельбек» у Крыме.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Генпракуратуры.

Паводле паведамлення, на працягу лютага-сакавіка на тэрыторыі дадзенага аэрапорта незаконна знаходзіліся 2 БТР і 11 грузавых аўтамабіляў без нумарных знакаў. Акрамя гэтага, тут таксама размяшчаліся невядомыя ўзброеныя людзі ў ваеннай форме, якія блакавалі вайсковую частку на аэрадроме. Яны пры гэтым выкарыстоўвалі светлавыя і шумавыя гранаты.

Больш за тое, 4 сакавіка ў перыяд з 9 да 15 гадзін група нявызначаных людзей, якая знаходзілася на тэрыторыі ваеннага аэрадрома, страляла ў паветра з агнястрэльнай аўтаматычнай зброі.

Па дадзеных фактах зарэгістраваная крымінальная вытворчасць па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.296 Крымінальнага кодэксу Украіны (хуліганства, здзейсненае групай людзей). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках