28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны РФ Сердзюкоў трапіў пад амністыю

50
Экс-міністр абароны РФ Сердзюкоў трапіў пад амністыю

Органы следства амніставалі былога міністра абароны Расеі Анатоля Сердзюкова.

Пра гэта 6 сакавіка паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на ананімную крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Па словах суразмоўцы агенцтва, рашэнне аб амністыі ў сувязі з 20-годдзем Канстытуцыі РФ было прынята 21 лютага.

Адвакат былога міністра абароны РФ Анатоля Сердзюкова Канстанцін Рыўкін не пацвердзіў і не абверг інфармацыю аб тым, што яго падабаронны трапіў пад амністыю, якая была абвешчаная да 20-годдзя Канстытуцыі, перадае ІТАР-ТАСС.

У снежні мінулага года Сердзюкова было прад'яўлена афіцыйнае абвінавачванне ў халатнасці. Па версіі следства, ён у вуснай форме даручыў падначаленым пабудаваць за кошт бюджэту Мінабароны аўтамабільную дарогу ад вёскі Краса ў Астраханскай вобласці да вострава Школьны, на якім размяшчаецца база адпачынку «Жытняе». Акрамя таго, па распараджэнні былога міністра таксама былі праведзеныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі «Жытняга». Следства лічыць, што ў выніку дзеянняў Сердзюкова дзяржаве быў нанесены ўрон на суму больш за 56 млн рублёў. Віну былы міністр абароны не прызнаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках