27 красавiка 2024, Субота, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве падлеткі абрабавалі краму з муляжом пісталета

8
У Магілёве падлеткі абрабавалі краму з муляжом пісталета

У дачыненні да маладых людзей узбуджаная крымінальная справа.

5 сакавіка ва УУС Магілёўскага аблвыканкама паступіла паведамленне ад прадаўца крамы «Ваш», якая паведаміла, што невядомы ў масцы зайшоў у названую краму і пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, завалодаў грашовай выручкай у суме 1 750 000 руб.

Супрацоўнікамі аператыўна-дзяжурнай службы УУС неадкладна былі прынятыя меры па арганізацыі вышуку і затрымання асобы, датычнай да разбойнага нападу. На тэрыторыі Магілёва і 7 раёнаў вобласці быў зарыентаваны асабісты склад, выстаўленыя пасты, перададзеныя прыкметы зламысніка, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Прыкладна праз 40 хвілін па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства на АЗС ЗАТ «Слаўнафта-Старт» былі затрыманыя двое непаўналетніх магілёўцаў.

У ходзе асабістага ператрусу ў іх былі выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, якія сведчаць аб дачыненні да здзейсненага злачынства, сярод іх прадмет, падобны на пісталет, грошы і іншыя.

Раней не судзімыя магілёўцы затрыманыя па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Праводзяцца адпаведныя экспертызы і іншыя следчыя дзеянні.

6 сакавіка 2014 года СК па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.207 (Разбой) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага ч.2 арт.207 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках