28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтамабілях Пшонкі знайшлі падробленыя нумары

6
У аўтамабілях Пшонкі знайшлі падробленыя нумары

Канфіскаваныя тры аўтамабіля былога генпракурора Украіны, у двух з іх знойдзеныя падробленыя нумары.

У мэтах выканання даручэння Генпракуратуры Украіны адносна выяўлення рухомай і нерухомай маёмасці, якая належыць былым чыноўнікам, СБУ сумесна з МУС канфіскавалі аўтамабілі прадстаўніцкага класа, якія абслугоўвалі былога генеральнага пракурора Украіны Віктара Пшонку.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на паведамленне прэс-службы СБУ.

Паводле паведамлення, былі канфіскаваныя дзве Audi А8 і Mercedes S550.

Іншамаркі знаходзіліся ў зачыненым боксе аднаго з рэжымных прадпрыемстваў Кіева. Падчас агляду аўтамабіляў у адной з Audi і Mercedes выяўленыя дадатковыя рэгістрацыйныя нумары, органамі ДАІ фактычна не выдаваліся.

Устаноўлена, што названыя аўтамабілі зарэгістраваныя на блізкага сваяка намесніка пракурора Кіеўскай вобласці. Іх арыенціровачны агульны кошт складае больш за 150 тыс. дал.

Зараз аўтамабілі забраныя для вызначэння іх далейшага лёсу ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках