27 красавiка 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук прачытаў лекцыю пра свабоду ва ўніверсітэце Данецка

8
Вакарчук прачытаў лекцыю пра свабоду ва ўніверсітэце Данецка

Лідар гурта «Океан Эльзы» Святаслаў Вакарчук прачытаў лекцыю ў актавай зале Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта і адказаў на пытанні.

На сустрэчу прыйшлі больш за тысячу студэнтаў. Многія з іх трымалі плакаты «Данецк - гэта Украіна», «Любіть Україну, як сонце любіть» і ўкраінскія сцягі.

Музыка адправіўся ў паездку па ўсходзе Украіны для таго, каб пагутарыць з людзьмі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Укрінфарм».

«Хто наогул у гэтым свеце вырашае, хто з нас лепш, а хто горш? Мы ўсе роўныя перад Богам, - сказаў Вакарчук. - Толькі лёс на схіле жыцця кожнага вызначае, хто больш чагосьці заслужыў, а хто менш. І ні адзін чалавек у свеце не мае права сказаць вам, што вы чагосьці вартыя або не вартыя, толькі таму, што ён так лічыць. Гэта ваш выбар. Запомніце: свабода выбару - гэта ключ да поспеху».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках