28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Шаўкоўскі: Перажываю і малюся за маю Украіну

2
Аляксандр Шаўкоўскі: Перажываю і малюся за маю Украіну

Брамнік кіеўскага «Дынама» Аляксандр Шаўкоўскі звярнуўся з заклікам да аб'яднання Украіны.

Ён адзначыў, што краіна перажывае глыбокі палітычны і эканамічны крызіс і яшчэ знаходзіцца на мяжы вайны. Футбаліст хоча, каб усе з глыбокім разуменнем падышлі да пытання, што ўсім разам трэба зрабіць, каб краіна з гонарам і годнасцю выйшла са складанай сітуацыі.

"І адным з самых важных фактараў з'яўляецца аб'яднанне. Аб'яднанне дзеля нашай будучыні і будучыні нашых дзяцей і ўнукаў! І Заходнія рэгіёны і Усходнія, і Паўночныя і Паўднёвыя - гэта частка адной, усімі нашай любімай краіны! Чытайце таксама: Майдан патрэбны зараз заўсёды. Мы можам размаўляць хто на рускай, а хто і на ўкраінскай мове. Мы можам спрачацца і падзяляць свае палітычныя погляды, але мы не можам адмаўляць, што мы жывем усе пад адным дахам, такой гасціннай і ветлівай дзяржавы пад назвай Украіна", - піша Аляксандр Шаўкоўскі ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Футбаліст перакананы, калі кожны зробіць свой уклад у справу аб'яднання і стварэння моцнай і квітнеючай дзяржавы, то менавіта так і адбудзецца. "Нас 46 мільёнаў жыхароў. І калі кожны з нас палітык, і бізнесмен, медыцынскі работнік і прадстаўнік шоў-бізнесу, спартсмен і просты жыхар, зробіць свой уклад у справу аб'яднання і стварэння моцнай і квітнеючай дзяржавы, то я ўпэўнены, што менавіта так і адбудзецца. Бо толькі разам мы зможам гэта зрабіць! Я перажываю за маю Украіну. Я малюся за маю Украіну. Я люблю маю Украіну", - напісаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках