27 красавiка 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЕЗ: Рашэнне пра ўваходжанне Крыма ў склад РФ нелегітымнае

5
Амбасадар ЕЗ: Рашэнне пра ўваходжанне Крыма ў склад РФ нелегітымнае

Сённяшняе рашэнне крымскіх сепаратыстаў парушае Канстытуцыю Украіны.

Пра гэта заявіў амбасадар Еўразвяза ва Украіне Ян Тамбінскі, перадае «Радыё Свабода». Паводле яго слоў, згодна з Канстытуцыяй, лёс Крыма можа вызначацца толькі на ўсеўкраінскім рэферэндуме. Ён таксама адзначыў, што ў Бруселі сёння рада міністраў ЕЗ разглядае крызіс у Крыме, але пакуль інфармацыі аб выніках няма.

Вярхоўная Рада Крыма 6 сакавіка на закрытай пазачарговай сесіі прыняла рашэнне аб далучэнні да Расеі. Таксама дэпутаты прагаласавалі за прызначэнне рэферэндуму аб статусе паўвострава на 16 сакавіка.

Жыхарам будзе прапанавана адказаць на пытанні, ці павінна аўтаномная рэспубліка застацца ў складзе Украіны ці далучыцца да Расеі. Старшыня Вярхоўнай рады Крыма Уладзімір Канстанцінаў пасля растлумачыў, што рэферэндум павінен замацаваць рашэнне парламента аб уваходжанні ў склад РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках