28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля завода «Атлант» сутыкнуліся Mercedes, BMW і эвакуатар МАЗ

10

Сёння на праспекце Пераможцаў адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў - двух легкавікоў і эвакуатара.

Карэспандэнту onliner.by інспектары на месцы ДТЗ паведамілі, што абышлося без пацярпелых. Кіроўца BMW распавёў нам: усё адбылося з-за канфлікту левага павароту.

«ДТЗ на скрыжаванні Пераможцаў і Сапёраў прама насупраць новай Рэзідэнцыі, 3 машыны БМВ, Мэрс і ДАІшны эвакуатар. Хто вінаваты, складана сказаць, бо самой аварыі не бачыў. Але ўдар быў вельмі моцны, БМВ нават трохі задымілася!» - паведамляе ўдзельнік форуму Linxx (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Пашкоджаныя пярэднія часткі BMW 5-Series і Mercedes S-Class. Удзельнікі ДТЗ пацвярджаюць, што ўдар быў даволі моцным.

- Я ехаў па пр. Пераможцаў, - распавёў кіроўца BMW. - Калі пад'язджаў да скрыжавання з вул. Сапёраў, пачаў міргаць зялёны сігнал. Я працягваў рух прама. У гэты момант сустрэчны Mercedes стаў паварочваць налева. Пасля сутыкнення з ім маю машыну адкінула на эвакуатар.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках