27 красавiка 2024, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў

21
ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў

ЗША ўвялі візавыя абмежаванні ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Адпаведны ўказ, паведамляе Reuters, падпісаў прэзідэнт Барак Абама.

Плануецца, што абмежаванні закрануць як расейскіх, так і ўкраінскіх чыноўнікаў, якія «адказныя або датычныя да замаху на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», паведамляе glavcom.ua са спасылкай на New York Times.

Выданне таксама адзначае, што візавыя абмежаванні стануць першым крокам з боку Белага дома, паколькі Абама ўжо выдаў указ, які забяспечвае прававую аснову для ўвядзення дадатковых санкцый адносна «фізічных і юрыдычных асоб», да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Нагадаем, экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, экс-кіраўнік яго адміністрацыі Андрэй Клюеў і яшчэ 16 украінскіх чыноўнікаў і бізнесменаў увайшлі ў спіс асоб, у дачыненні да якіх Еўразвяз уводзіць санкцыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках