28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом Пшонкі і палюбоўніца Януковіча - у топе пошукавых запытаў украінцаў

3

Пасля ўцёкаў экс-прэзідэнта Януковіча з рэзідэнцыі ў Межыгор'і журналісты даведаліся пра яго шмат новага.

У прыватнасці, што ў былога кіраўніка дзяржавы была сужыцелька, пра якую ведала толькі вузкае кола. Ёю апынулася нейкая Любоў Паляжай. «Яна - родная сястра яго кухаркі Надзеі Марынцавай, пра якую пісалася, калі расследавалі дзіўны склад пасажыраў чартара Януковіча ў Давос», - напісаў журналіст «Украинской правды» Сяргей Лешчанка 23-га лютага.

Па дадзеных Google, Любоў Паляжай стала найбольш часта запытванай персонай сярод украінскіх карыстальнікаў пошукавай сістэмы. Самым жа папулярным запытам мінулага тыдня стаў «Дом Пшонкі». У цэлым жа, ТОП-10 тыднёвых запытаў - пра склад новага Кабінета Міністраў, сітуацыю ў Крыме, Нябесную сотню і залаты батон экс-гаранта Канстытуцыі, піша ain.ua.

Поўны зрэз самых папулярных запытаў украінцаў у Google выглядае наступным чынам:

Дом Пшонки/будинок Пшонки/маєток Пшонки
Гражданская жена Януковича/Любовь Полежай
Олег Мусий
Володимир Парасюк
Сергей Квит
Небесна Сотня
Новости Крым/ситуация в Крыму
Янукович Ростов
Люстрация это
Золотой батон

Калі адфільтраваць запыты па персонах, то агульная карціна практычна не зменіцца:

Любовь Полежай
Олег Мусий
Володимир Парасюк
Сергей Квит
Янукович

Нагадаем, што нядаўна сайт Yanukovychleaks.org, апублікаваў паперы кіраўніка службы бяспекі прэзідэнта Канстанціна Кобзара, які штодня атрымліваў агляд СМІ і бягучай сітуацыі ў краіне. Яго падначаленыя маніторылі каментары ў сацыяльных сетках і складалі штодзённую справаздачу аб пагрозах, асаблівая ўвага надавалася пратэстам у раёне Межыгор'я.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках