28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Сімферопаля: Пуцін, забяры войскі дамоў (Відэа)

5

У Сімферопалі пачаліся антырасейскія мітынгі.

Некалькі сотняў жанчын з крымскататарскага масіва Строганаўка на ўскраіне Сімферопаля правялі 6 сакавіка акцыю за мір і супраць знаходжання расейскіх войскаў у Крыме.

Яны сталі ў шэраг каля Акруговай дарогі з украінскімі і расейскімі сцягамі, жоўтымі і блакітнымі паветранымі шарыкамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельніцы пікету скандавалі «Крым за мір», «Крым - гэта Украіна», «Не вайне», «Пуцін, забяры войскі дамоў».

Жанчыны казалі, што хвалююцца за лёс сваіх людзей, не жадаюць у Расею і просяць кіраўніцтва суседняй краіны не абараняць іх, таму што яны не адчуваюць пагрозы ні ад каго.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках