28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «крымская» ваенная тэхніка на парадзе ў Маскве

21

Чарговае сведчанне хлусні Пуціна.

На левай фатаграфіі - «Тыгр», сфатаграфаваны фотакарэспандэнтам «Новой газеты» Яўгенам Фельдманам 4 сакавіка ў Крыме, блізу авіябазы ВПС Украіны.

21 - гэта код Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. Першыя дзве лічбы на нумарах ваеннай тэхнікі - гэта прывязка да ваеннай часткі, трэцяя лічба - нумар роты. Гэта значыць, у Бельбеку ў кадр нашага фотакарэспандэнта трапіў «Тыгр» чацвёртай роты «невядомага» падраздзялення СКВА.

А справа - фатаграфія, зробленая 19 сакавіка 2012 года, падчас рэпетыцыі парада Перамогі на палігоне ў Алабіна. Гэта «Тыгр» чацвёртай роты, таго самага выведвальнага падраздзялення, які «засвяціўся» і ў Крыме.

Вось гэтыя кадры.

На прэс-канферэнцыі ў Нова-Агарове ў аўторак Уладзімір Пуцін заявіў, што тэрыторыю Крыма занялі сілы «мясцовай самаабароны», а не расейскія войскі. Пасля гэтага журналісты і блогеры з дапамогай відэазапісаў і фатаграфій неаднаразова абвяргалі гэтыя словы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках