28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Расея скончыць, як нацысцкая Германія

25
Gazeta Wyborcza: Расея скончыць, як нацысцкая Германія

Крымскі «рэферэндум» да болю нагадвае аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе.

Уладзімір Пуцін ідзе ва-банк. Ён не азіраецца на магчымыя санкцыі, рэакцыю і меркаванне міжнароднай супольнасці, ААН, АБСЕ. Не чакаючы таго, што павінен сёння сказаць Брусэль, Пуцін вядзе гульню на абвастрэнне сітуацыі, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Крымскі парламент, які засядае пад дуламі аўтаматаў расейскіх салдат у «форме, набытай у крамах», просіць аб прыняцці паўвострава ў склад Расейскай Федэрацыі і пераносіць на два тыдні раней рэферэндум аб дзяржаўнай прыналежнасці Крыма. Гэтая спешка значыць толькі адно - няма часу на дыскусіі, перамовы, няма часу і магчымасці арганізацыі назіральнай місіі.

Зразумела, што ў такіх умовах апынецца, што жыхары Крыма скажуць «так», а Расейская Федэрацыя да сваіх 83 рэгіёнаў далучыць 84-ы - рэспубліку Крым.

Гэта нагадвае 1938 год у Аўстрыі. Там таксама была змена ўлады пад наглядам салдат Гітлера і таксама рэферэндум, на якім 99,08% немцаў і 99,75% аўстрыйцаў сказалі «так» аб'яднанню дзвюх дзяржаў.

А пасля аншлюсу было далучэнне Судэтаў, Клайпеды... І чым усё гэта скончылася, нам добра вядома.

Чаму Пуцін вырашыў менавіта цяпер, што прыйшоў час зашчапіць пастку? Чаму так спяшаецца? Ён паступіў так, таму што не атрымліваецца ажыццявіць ні першы, ні другі план, які тычыцца Украіны. Першым было ўтрыманне ўсёй краіны ў сферы ўплыву Масквы. Не выйшла. Другім - распальванне прарасейскага бунту на ўсходзе і поўдні Украіны і перадача гэтых рэгіёнаў пад кантроль прарасейскіх сілаў. З гэтым таксама атрымаўся пшык.

Ёсць маленькая надзея, што гэта ўсё яшчэ гульня і Масква скажа, што не спяшаецца з анэксіяй Крыма, а толькі кідае на стол чарговы аргумент, каб напалохаць тых кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ, якія сабраліся ў Брусэлі, павялічваючы і без таго максімальна высокую стаўку ў вялікім покеры.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках