27 красавiка 2024, Субота, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце забаронены дакументальны спектакль «Чарнобыль»

6
У Брэсце забаронены дакументальны спектакль «Чарнобыль»

Беларуская прэм'ера гэтага спектакля ў выкананні акцёраў тэатра «Крылы халопа» павінна была адбыцца 6 сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў Брэсце.

Аднак напярэдадні трупе тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца, пасля чаго «Крылы халопа» змясцілі на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках заяву з гэтай нагоды. У ёй адзначаецца, што дакументальны праект «Чарнобыль» планаваўся ўпершыню прэзентаваць беларускай публіцы, а пасля спектакля павінна была адбыцца дыскусія з удзелам запрошаных экспертаў. Але падчас генеральнай рэпетыцыі прадстаўнікам тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца «у сувязі з рамонтам». Пры гэтым усе іншыя мерапрыемствы, запланаваныя ў Цэнтры культуры і вольнага часу, не былі адмененыя, піша ПЦ «Вясна».

У аддзеле ідэалагічнай працы, працы з моладдзю і культуры Брэсцкага гарвыканкама далі наступныя тлумачэнні: «спачатку рамонт, на які шмат гадоў не было грошай, а зараз знайшліся, а пасля - спектакль». Пры гэтым з тэатральнай пастаноўкай спачатку павінны азнаёміцца члены спецыяльнай камісіі, атрымаць ад іх адпаведную згоду і толькі тады паказваць спектакль публіцы.

У афіцыйным каментары тэатра «Крылы халопа» гаворыцца, што перанос спектакля нібыта з-за рамонту нельга расцэньваць інакш, як забарону з ідэалагічных і палітычных прычын. Раней дакументальны праект «Чарнобыль» быў прэзентаваны ў Даніі на Міжнародным фестывалі «Транзіт», а таксама на тэатральных фестывалях у Польшчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках