28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыць імпарт газу

7
Беларусь павялічыць імпарт газу

Беларусь імпартуе 20 млрд 460 млн кубаметраў газу ў бягучым годзе.

Пра гэта паведаміў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шэнец, перадае "Інтэрфакс".

"На бягучы год узгодненыя з "Газпрамам" аб'ёмы імпарту газу ў памеры 20 млрд 460 млн кубаметраў", - сказаў ён.

Намеснік міністра нагадаў, што ў мінулым годзе было імпартавана 19,5 млрд кубаметраў. Такім чынам, у 2014 годзе імпарт газу будзе павялічаны на 5%.

Шэнец адзначыў, што павелічэнне аб'ёмаў імпарту газу звязана з тым, што Беларусі стала выгадней вырабляць электрычнасць, чым імпартаваць яе. У сувязі з гэтым першы намеснік міністра ўдакладніў, што па выніках 2013 года было імпартавана 6,7 млрд кВт г. У гэтым годзе імпарт запланаваны на ўзроўні 4,2 млрд кВт г.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках