27 красавiка 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі вызвалілі верталёт з журналістамі

У Севастопалі вызвалілі верталёт з журналістамі

Іх утрымлівалі на тэрыторыі авіязавода ў бухце Круглая.

Верталёт з журналістамі, які ўтрымлівалі ў Севастопалі невядомыя ўзброеныя людзі, удалося вызваліць, паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Крыма Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Па інфармацыі ад афіцэраў Камандавання ВМС Украіны ў выніку перамоваў верталёт, які ўтрымліваўся невядомымі ўзброенымі людзьмі ў форме без апазнавальных знакаў на тэрыторыі авіязавода ў бухце Круглая, у ходзе перамоваў удалося вызваліць», - напісаў ён.

Таксама Селязнёў піша, што па паведамленнях з розных воінскіх калектываў, дыслакаваных у Крыме, мясцовыя жыхары аказваюць пасільную дапамогу заблакаваным расейскімі войскамі украінскім вайскоўцам, піша korrespondent.net.

Таксама ўкраінскія ваенныя маракі інфармуюць, што ў месцах дыслакацыі іх падраздзяленняў адключана вяшчанне тэлеканалаў «1+1» і 5 канала.

Раней паведамлялася, што верталёт дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях, на якім у Севастопаль прыбылі 13 журналістаў вядучых мас-медыя, блакуюць невядомыя.

Украіна заклікае Расею адклікаць сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Крыма, адзначаючы, што расейскі бок парушае ўсе дамоўленасці і робіць правакацыі, блакуючы ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме. Кіеў настойвае, што правакацыі нічым не абгрунтаваныя, расейскае кіраўніцтва працягвае стаяць на тым, што іх вайскоўцаў у аўтаноміі няма.

Парламент Крыма 6 сакавіка прыняў рашэнне аб уступленні ў склад Расейскай Федэрацыі. Пры гэтым дэпутаты прызначылі рэферэндум аб статусе паўвострава на 16 сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках