28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Кіева: Пуцін, гэць з пляжу

4

Прэзідэнта Расеі просяць не пачынаць вайну з Украінай.

Актывісты завесілі ўвесь паркан амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве плакатамі з патрабаваннямі вывесці войскі з Крыму. Яны таксама нагадваюць, што Украіна - адзіная краіна, а паўвыспа - яе неад'емная частка, паведамляе ТСН.

На некалькіх плакатах - прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін з дамаляванымі вусамі, як у Гітлера, і подпіс: "Пуцін = Гітлер". Таксама ўкраінцы заклікаюць: "Пуцін, забяры свае граблі ад Украіны", "Пуцю прэч", "Путлер сыходзь", "Пуцін, я - расеец. Абарані мяне ад сябе", "Украіна адзіная", "Крым - гэта Украіна", "Не вайне" і "Пуцін, гэць з пляжу".

Нагадаем, ужо тыдзень узброеныя расейскія вайскоўцы блакуюць украінскія вайсковыя часткі ў Крыме. Самаабвешчаная ўлада паўвыспы плануе правесці сепаратысцкі рэферэндум аб аддзяленні Крыма ад Украіны і ўваходжання яго ў склад Расейскай Федэрацыі.

Паркан амбасады Расеі ва Украіне. Фота: Кірыл Воблін/the-village.ru
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках