28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Львовец стварыў партрэт Шаўчэнкі з 5000 цвікоў

12

Львоўскі мастак Алег Кавальскі з 5000 цвікоў стварыў партрэт Тараса Шаўчэнкі.

Паводле спецыяльнасці ён - інжынер, і гэта яго першая буйная мастацкая праца, піша gazeta.ua.

"Ствараў амаль тры месяцы, пайшоў амаль кілаграм цвікоў. Карціна цяжкая - жонка ледзь падымае. Велічынёй 1.30 на 1.80. У мяне даўно было жаданне стварыць нешта падобнае, гэта вельмі цікавая тэхніка, ніхто нічога такоўскага ва Украіне не рабіў. Затое англійскі скульптар, мастак Маркус Левін робіць выдатныя карціны з цвікоў. Да 200-годдзя і я наважыў зрабіць партрэт Шаўчэнкі з цвікоў. Папярэдне на адмысловую дошку наносіў контуры партрэта, забіваў цвікі адразу. Цяжэй за ўсё было не памыліцца - бо дзіркі ад цвікоў псавалі б працу. Потым доўга трэба было цвікі карэктаваць, каб на партрэце было падабенства", - распавядае Алег Кавальскі.

Фота: Вольга Швед, gazeta.ua

Працу плануе выставіць ў адным з музеяў або галерэй горада, дзе будуць праводзіць імпрэзы да святкавання гадавіны Тараса Шаўчэнкі. Пасля партрэта Кабзара мастак плануе і надалей ствараць у той жа тэхніцы іншыя партрэты вядомых украінцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках