4 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ ухваліў вылучэнне €11 мільярдаў Украіне

8

Сродкі для Украіны будуць вылучаныя як з бюджэту ЕЗ, так і іншых еўрапейскіх фінансавых інстытутаў.

Удзельнікі саміту Еўразвяза ўхвалілі вылучэнне Украіне пакета фінансавай дапамогі ў 11 мільярдаў еўра, прапанаванага Еўракамісіяй. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў «Твітэры» старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.

Прапанаваны пакет дапамогі падтрымалі ўсе кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, якія ўдзельнічаюць у саміце.

Раней старшыня Еўракамісіі паведамляў, што фінансавую дапамогу Украіне ў памеры 11 мільярдаў еўра плануецца прадаставіць на працягу двух гадоў. Паводле слоў Барозу, мяркуецца, што сродкі для Украіны будуць вылучаныя як з бюджэту ЕЗ, так і іншых еўрапейскіх фінансавых інстытутаў.

Таксама кіраўнік Еўракамісіі заявіў, што вылучэнне сродкаў будзе, у тым ліку, залежаць і ад падпісання Украінай пагаднення з МВФ. У рамках такога пагаднення, як мяркуецца, МВФ распрацуе для Украіны антыкрызісную праграму рэформаў, якую Кіеў абавяжа выконваць.

Раней ва ўкраінскім Мінфіне ацэньвалі аб'ём дапамогі, неабходны краіне ў бліжэйшыя два гады, у 35 мільярдаў даляраў. У ЕЗ, у прыватнасці, былі гатовыя вылучыць украінскаму боку 20 мільярдаў еўра пасля фармавання новага ўрада.

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША пераважнай большасцю галасоў ухваліла ў чацвер, 6 сакавіка, пакет дапамогі Украине. Згодна з законапраектам, ЗША прадставяць Украіне 1 мільярд даляраў у выглядзе гарантый па даўгавых абавязацельствах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках