4 траўня 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія індэксы перавысілі гістарычны максімум

10
Амерыканскія індэксы перавысілі гістарычны максімум

Японскі Nikkei 225 у першыя хвіліны гандлю вырас на 0,96% - да 15280,76 пункта.

Біржы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну адкрыліся 7 сакавіка ростам услед за амерыканскімі фондавымі пляцоўкамі, якія прадэманстравалі гістарычныя максімумы, сведчаць дадзеныя біржаў.

Японскі Nikkei 225 у першыя хвіліны гандлю вырас на 0,96% - да 15280,76 пункта. Паўднёвакарэйскі KOSPI павялічыўся на 0,34% - да 1982,36 пункта. Аўстралійскі індэкс S&P/ASX 200 таксама адкрыўся ў плюсе і складае 5454,30 пункта, піша «Корреспондент».

Таргі ў ЗША завяршыліся за некалькі гадзін да адкрыцця біржаў АТР. Пры гэтым амерыканскі індэкс шырокага рынка S&P 500 перавысіў гістарычны максімум, склаўшы 1877,03 пункта. Аналітыкі звязваюць гэтыя паказчыкі са спрыяльнай статыстыкай па рынку працы ў ЗША.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках