4 траўня 2024, Субота, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Цал Дир Бие» з'явіцца бібліятэка

30
У «Цал Дир Бие» з'явіцца бібліятэка

Мы працягваем сачыць за тым, як абжываецца новая рэзідэнцыя беларускага кіраўніка.

За апошні час у палацы ў межах «вуліца Арлоўская - праспект Пераможцаў - рака Свіслач» ужо з'явіліся паўтараметровы глобус, вялікі падлогавы гадзіннік, сталовы посуд, аздоблены золатам і плацінай і многае іншае.

Цяпер рэзідэнцыі спатрэбілася невялікая бібліятэка на 4000 кніг коштам 709 млн. беларускіх рублёў. Інфармацыя пра тэндэр апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Усё гэта закупляе УКБ Менгарвыканкама для рэзідэнцыі дыктатара, на якую, па словах самога Лукашэнкі, з бюджэту не выдаткавана ні рубля. Закупка ажыццяўляецца за кошт сродкаў сталічнага бюджэту.

Будаўніцтва новай «хаткі» для Лукашэнкі абышлося ў рэкордныя 268 млн. даляраў. 50% будаўніцтва фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ 50% - з бюджэту Менска.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках