4 траўня 2024, Субота, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя можа закрыць доступ да YouTube і «Фэйсбуку»

2
Турцыя можа закрыць доступ да YouTube і «Фэйсбуку»

Жыхарам Турцыі могуць забараніць карыстацца сайтам YouTube і сацыяльнай сеткай «Фэйсбук».

Пра гэта заявіў турэцкі прэм'ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган, піша «Інтэрфакс».

«Існуе шэраг новых мер у гэтай (інтэрнэт) вобласці, якія будуць прынятыя пасля муніцыпальных выбараў 30 сакавіка. Яны ўключаюць у сябе, у прыватнасці, забарону на доступ да YouTube і «Фэйсбуку», - заявіў Эрдаган у эфіры турэцкага тэлеканала ATV.

Шэраг заходніх СМІ адзначаюць, што заява турэцкага прэм'ера з'явілася пасля апублікавання на вэб-сайце YouTube аўдыёзапісу, на якім чалавек, голас якога падобны на голас Эрдагана, просіць сына вынесці грошы з дома.

Тым часам, прэс-служба Эрдагана катэгарычна абвергла сапраўднасць аўдыёзапісу, а сам прэм'ер ужо назваў запіс «амаральным мантажом» і абвінаваціў супернікаў у змове з мэтай падрыву яго ўрада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках