4 траўня 2024, Субота, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр Ахметаў: Я за моцную, незалежную і цэласную Украіну

3
Мільярдэр Ахметаў: Я за моцную, незалежную і цэласную Украіну

Украінскі мільярдэр Рынат Ахметаў катэгарычна супраць расколу Украіны і заклікае Расею вырашыць канфлікт дыпламатычным шляхам.

«Украіна перажывае зараз няпросты час. Мы павінны перажыць яго і стаць мацней. Я за моцную, незалежную і цэласную Украіну», - сказаў Ахметаў.

Ён падкрэсліў, што прарасейскія настроі ў некаторых рэгіёнах не даюць падставы казаць пра раскол краіны. «Усход Украіны - гэта таксама Украіна. Прамысловы рэгіён, жыхары якога хочуць жыць годна, як і кожны ўкраінец. Усё павінна вырашыцца мірным, дыпламатычным шляхам. Расея - наш сябар, наш стратэгічны партнёр», - адзначыў Ахметаў.

Разам з тым ён лічыць, што РФ павінна праяўляць больш павагі да суверэнітэту Украіны, піша zn.ua.

«Мы паважаем Расею, паважаем братэрскі расейскі народ. Але гэта павінна быць вуліца з двухбаковым рухам. Мы заслугоўваем ў адказ павагі», - заявіў Рынат Ахметаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках