4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Земавіт Шчоркін: Украіна стане пеклам для расейскіх салдат

9
Земавіт Шчоркін: Украіна стане пеклам для расейскіх салдат

Калі ўкраінцы пачнуць партызанскую вайну, то Чачня ў параўнанні з ёй будзе кветачкамі, перакананы вядомы польскі пісьменнік.

Такое меркаванне Земавіт Шчоркін выказаў у інтэрв'ю Gazecie Wyborczej (пераклад - charter97.org).

«Крым - гэта не Вестэрплатэ. Але гэта не значыць, што ўкраінцы аддадуць так лёгка іншыя тэрыторыі. Я не ведаю які на сённяшні дзень дух і стан украінскай арміі, але мне не верыцца, што Украіна не абаранялі б Кіеў. У расейцаў не атрымаецца ўстанавіць ва ўсёй краіне «канстытуцыйны лад», як яны кажуць самі. Калі адпору не дадуць рэгулярныя войскі, то гэта зробяць партызаны. Украінцы іх будуць так даймаць, што Чачня здасца кветачкамі», - заявіў ён.

Земавіт Шчоркін - польскі журналіст, пісьменнік, аўтар вядомай кнігі аб Украіне «Przyjdzie Mordor i nas zje» («Прыйдзе Мардор і нас з'есць»).

Фота: PAP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках