4 траўня 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Нас вымушаюць павысіць кошты на тавары

5
Прадпрымальнікі: Нас вымушаюць павысіць кошты на тавары

Каб кампенсаваць выдаткі на арэнду, ІП прыйдзецца падняць кошты.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук, каментуючы сайту charter97.org павелічэнне базавай арэнднай велічыні з 1 красавіка.

«Сітуацыя складаная. Тут гаворка ідзе наконт базавай велічыні арэнднай платы для дзяржаўнай уласнасці. Прадпрымальнікі ж працуюць у гандлёвых цэнтрах і на рынках. Іх уладальнікі па ўказе Лукашэнкі павінны здаваць ІП у арэнду плошчы па камерцыйных коштах. І гэтая базавая арэндная велічыня, якую ўлады зараз хочуць падняць, тэарэтычна не ўплывае на арэндную стаўку ў камерцыйных структурах», - сказаў ён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «зыходзячы з вопыту, калі дзяржава падымае сваю стаўку арэнднай платы, то ўслед уладальнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў падымаюць яе на той жа адсотак».

«І такім чынам мы можам лічыць, што гэта ударыць па прадпрымальніках, якія з'яўляюцца арандатарамі. Ужо зараз кампенсацыя арэнднай платы з'яўляецца найбольшым складнікам кошту тавару. Гэта значыць, каб адбіць выдаткі, якія ідуць на арэнду, прадпрымальнікі вымушаныя павышаць кошты», - адзначыў Вячаслаў Піліпук.

Нагадаем, базавая арэндная велічыня ў Беларусі можа быць павышаная 1 красавіка з 86 да 102 тысяч рублёў.

Адпаведная пастанова Савета міністраў ужо прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні і можа быць прынятая ў бліжэйшы час.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках