4 траўня 2024, Субота, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя байкатавала адкрыццё Паралімпійскіх гульняў

1
Францыя байкатавала адкрыццё Паралімпійскіх гульняў

Французскі ўрад адмовіўся прыехаць на цэрымонію адкрыцця зімовых Паралімпійскіх гульняў у Сочы.

Пра гэта заявіў у пятніцу, 7 сакавіка, міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус, паведамляе агенцтва Reuters.

Ён таксама дадаў, што байкот не варта расцэньваць як "пакаранне для спартсменаў". Па словах Фабіуса, калі прынятыя ў дачыненні да Расеі санкцыі не прынясуць "хуткіх вынікаў", значыць, адказных за ваеннае ўварванне на Украіну прадстаўнікоў расейскага бізнесу закрануць новыя штрафныя меры ЕЗ.

Раней аб сваёй адмове ад удзелу ў адкрыцці сочынскай Паралімпіяды абвясцілі ўрады Германіі, Велікабрытаніі, ЗША і Нарвегіі. Гульні стартуюць увечары 7 сакавіка. У Сочы чакаецца прыезд прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках