4 траўня 2024, Субота, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Чарнавіл: Калі Януковіч і жывы, то стаў бязвольнай марыянеткай Пуціна

4
Тарас Чарнавіл: Калі Януковіч і жывы, то стаў бязвольнай марыянеткай Пуціна

Былы прэзідэнт Украіны фактычна ператварыўся ў закладніка.

Так лічыць былы дэпутат-рэгіянал Тарас Чарнавіл, які быў у 2004 годзе даверанай асобай і кіраўніком перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Януковіча. Пра гэта ён заявіў у ходзе інтэрнэт-канферэнцыі ў прэс-цэнтры ЛІГАБізнесІнформ.

"Уцёкі з Кіева і далей у Севастопаль, дзе ён ператварыўся ў закладніка Пуціна, былі прадыктаваныя панічным страхам гібелі. Гэтая фобія была яшчэ ў 2006 годзе. Зараз ён, калі яшчэ жывы, стаў цалкам бязвольнай марыянеткай. Няма той мяжы, якую ён бы не перайшоў за адно толькі абяцанне асабістай бяспекі", - адзначыў ён.

Чарнавіл адзначыў, што не чакаў такога "ганебнага канца Януковіча".

"Калі я выходзіў з Партыі рэгіёнаў, быў упэўнены, што ён з-за здольнасці да інтрыг, смагі ўлады, вельмі цынічнай і подлай, але эфектыўнай каманды, вялікай колькасці некрытычных прыхільнікаў і слабасці большасці апанентаў зможа стварыць сістэму мяккага таталітарызму і яшчэ доўга трымацца на плаву. Такога ганебнага канца Януковіча, калі шчыра, не чакаў", - адзначыў ён.

Экс-дарадца прэзідэнта Ганна Герман раней заявіла, калі Януковіч жывы, то яго, хутчэй за ўсё, арыштуюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках