4 траўня 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адклікае вайскоўцаў з навучальных устаноў Расеі

1
Украіна адклікае вайскоўцаў з навучальных устаноў Расеі

26 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, якія праходзяць навучанне ў Расеі, будуць адкліканыя ва Украіну, дзе працягнуць ваенную службу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

Выконваючы абавязкі міністра Ігар Цянюх прыняў рашэнне аб скасаванні кантракту № 173/3/804-1 ад 28 снежня 2011 года "Аб прыёме на вучобу ў ваенна-навучальныя ўстановы Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны" ў адпаведнасці з артыкулам 20 гэтага кантракту, а таксама датэрміновае спыненне навучання і адкліканне вайскоўцаў УС Украіны з ваенна-навучальных устаноў Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі ў адпаведнасці з артыкулам 17 i пунктам 13.5 артыкула 13 кантракту, і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

26 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, якія праходзяць навучанне ў Расеі, вернуцца на радзіму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках