4 траўня 2024, Субота, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: Мяне выкралі байцы ПДВ Расеі

4
Украінскі генерал: Мяне выкралі байцы ПДВ Расеі

Генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль лічыць, што да яго выкрадання ў Крыме датычныя расейскія вайскоўцы.

Ён паведаміў, што 5 сакавіка ў Крыме яго выкралі байцы паветрана-дэсантных войскаў РФ з удзелам грамадзянскіх асоб, піша УНІАН.

"За гэтую спецаперацыю я б паставіў гэтым хлопцам адзнаку "выдатна", бо сам служыў у паветрана-дэсантных войсках. Усё пачалося з таго, што нас заблакавалі каля ўезду ў Ялцінскі атрад марскі аховы. Я не буду казаць, што гэта зрабілі байкеры, я сказаў, дзе я служыў 22 гады, а пра астатняе здагадайцеся самі, вы разумныя людзі. Калі маю машыну спынілі, першыя словы, якія я пачуў: "Дзе гэты бандэраўскі генерал?". Я выйшаў з машыны і літаральна праз секунду ад дзядзькі ў сталёвым савецкім шлеме атрымаў удар па корпусе і словы: "Няхай ведае бандэравец, як б'е старшына ПДВ". Я яму сказаў: калі ты старшына ПДВ, то бі мяне ў твар. Гэта значыць, гэта была правакацыя чыстай вады: адны дэманстравалі дзікую агрэсію, іншыя у мяне на руках віселі, а трэція пагоны зрывалі. Я ім з рускімі мацюгамі сказаў: мужыкі, што ж вы робіце, для афіцэра даражэй пагонаў нічога няма", - распавёў Міхаіл Коваль.

Таксама ён распавёў, што расейскія вайскоўцы прымушалі яго стаць на калені, але ён не падпарадкаваўся гэтым зневажальным патрабаванням, пасля чаго расейцы сталі яго збіваць. Потым, па словах Коваля, яго пасадзілі ў аўтамабіль і тры гадзіны везлі ў напрамку Сімферопаля, каб вывезці за межы Крыма.

Таксама генерал-палкоўнік паведаміў, што падчас гэтай паездкі яму ўдалося разгаварыць сваіх захопнікаў, і ён расказаў ім пра сітуацыю ва Украіне. Коваль сказаў, што тыя, хто планаваў такую аперацыю, не ўлічылі аднаго, што "я салдат і яны салдаты, а салдат з салдатам паразуменне заўсёды знойдзе".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках