4 траўня 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЕЗ: Візавыя санкцыі не закрануць простых расейцаў

15
Амбасадар ЕЗ: Візавыя санкцыі не закрануць простых расейцаў

Амбасадар Еўразвяза ў Расеі Вігаўдас Ушацкас заявіў, што простыя расейцы змогуць афармляць візы ў еўрапейскія краіны паводле дзеючых правіл.

Пра гэта дыпламат распавёў 7 сакавіка ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Той візавы рэжым і тыя палягчэнні, паводле якіх мы дамовіліся яшчэ ў 2007 годзе, яшчэ ў дзеянні», - нагадаў прадстаўнік Еўразвязу. Пры гэтым Вігаўдас Ушацкас адзначыў, што сітуацыя ў Крыме не застанецца без рэакцыі з боку ЕЗ, не ўдакладніўшы, якія менавіта меры прыме Еўропа.

Дыпламат дадаў, што ЕЗ чакае, калі Масква пачне перамовы з Украінай. З ягоных слоў, перамоўны працэс стартуе ў бліжэйшыя дні. «Калі не будзе вынікаў, то ЕЗ прыме пастанову аб магчымых дадатковых мерах», - сказаў на заканчэнне Ушацкас.

Напярэдадні, 6 сакавіка, Еўразвяз прыпыніў перамовы з Масквой з нагоды спрошчанага візавага рэжыму і новага базавага пагаднення. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель паабяцала разгледзець магчымасць замарожвання актываў расейскіх чыноўнікаў, калі Расея не пойдзе на дыялог, піша Lenta.ru.

Спісы расейскіх грамадзян, актывы якіх могуць замарозіць, са слоў Ушацкаса, ужо пачалі рыхтаваць. Ён растлумачыў, што не ведае, каго могуць уключыць у гэты пералік. Цяпер ніякіх санкцый супраць расейскіх грамадзян з боку ЕЗ няма, паведамляе са спасылкай на амбасадара ў асобых даручэннях МЗС РФ Анвара Азімава ІТАР-ТАСС.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, са свайго боку, падпісаў указ, згодна з якім датычным да дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне расейцам забароняць уезд у краіну, а іх актывы будуць замарожаны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках