4 траўня 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз падзеі у Крыме закрылі «Артэк»

17
Праз падзеі у Крыме закрылі «Артэк»

Лагер «Артэк» закрылі ў другі раз за 90 гадоў.

У Крыме ў сувязі з апошнімі падзеямі закрылі Міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк». Адбылося гэта ў другі раз за 90 гадоў, паведамляе 0654.com.ua. Тут закрыты адзін з дзесяці лагераў, але прадстаўнікі лагера заяўляюць, што, нягледзячы ні на што, «Артэк» адкрые свае дзверы для дзяцей будучым летам.

«Я хачу сказаць усім людзям, якія турбуюцца пра лёс «Артэка»: нягледзячы ні на што, сёння тут спакойная атмасфера. Мы гатовыя да прыёму дзяцей, падрыхтаваны ўжо карпусы і праграмы на лета. Паводле плану першая змена дзяцей павінна прыехаць у сакавіку, але ўсе ведаюць, якая сёння сітуацыя ў Крыме, і мы спадзяемся, што яна стабілізуецца», - заяўляе супрацоўніца інфармацыйнай службы лагера «Артэк» Таццяна Грыгарэц.

Прадстаўніца дзіцячага лагера таксама заявіла, што кошт пуцёвак бліжэйшым часам не зменіцца.

«На працягу апошніх гадоў кошт пуцёвак не змяняўся, мы працуем адкрыта, і кожны можа зайсці на наш сайт, забраніраваць і купіць пуцёўку. Пакуль я не магу сказаць, ці зменіцца ў будучыні кошт адпачынку ў «Артэку», - кажа Таццяна Грыгарэц. - У нас ёсць часткова даўгі за камунальныя паслугі, і яны будуць аплачаны бліжэйшым часам».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках