4 траўня 2024, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: 2014 будзе вельмі цяжкім для Лукашэнкі

7
Валерый Карбалевіч: 2014 будзе вельмі цяжкім для Лукашэнкі

Сістэму, у якой кожны дзень абрынаецца нацыянальная валюта, нельга назваць стабільнай.

Пра гэта на канферэнцыі «Беларусь падчас трансфармацыі. Праблемы, выклікі і чаканні», якая прайшла ў Варшаве, заявіў палітолаг Валер Карбалевіч, паведамляе карэспандэнт сайта charter97.org.

«Сёння ў Беларусі назіраецца крызіс той мадэлі, якую стварыў Лукашэнка і якая праіснавала ўсе гэтыя гады. Першае, гэта крызіс эканамічны. Сістэма не стварае прыбытку і можа выжываць толькі за кошт знешняй эканамічнай дапамогі і крэдытаў. І гэта разумеюць ва ўрадзе. Усе апошнія заявы кажуць менавіта пра гэта. Другі момант - крызіс кіравальнасці. Усе апошнія нарады, якія праводзіць Лукашэнка, зводзяцца да таго, што ён дае ўказанні, а яны не выконваюцца. Не дапамагаюць нават пагрозы пасадзіць у турму. Абывацель, які глядзіць афіцыйныя тэлеканалы, бачыць, што на кожнай нарадзе ладзяцца разносы з-за правалаў - правалаў у дрэваапрацоўцы, у будаўніцтве, у прамысловасці. Крызіс кіравальнасці - у наяўнасці», - заявіў ён.

Таксама палітолаг адзначыў ідэалагічны і знешнепалітычны крызісы, якія існуюць у краіне.

«Тыя пастулаты, на якіх трымалася ўлада Лукашэнкі, паступова размываюцца. Краіну, дзе кожны дзень абрынаецца нацыянальная валюта, а значная частка насельніцтва прачынаецца і глядзіць, як памяняўся курс, назваць стабільнай вельмі складана. Гэта пачынаюць разумець абывацелі. Ёсць крызіс знешняй палітыкі. Я не буду казаць пра стасункі з Захадам, а скажу пра стасункі з Расеяй. Масква працягвае дапамагаць Беларусі, але калі раней яна гэта рабіла проста за адданасць, то зараз ставіць умовы, сярод якіх прыватызацыя і ўступленне ў Еўразійскі саюз», - сказаў ён.

Валерый Карбалевіч мяркуе, што 2014 будзе вельмі цяжкім для Лукашэнкі.

«Гэты год будзе вельмі цяжкім для эканомікі, для ўзроўню жыцця. Нават паводле афіцыйных планаў заробак павінен вырасці толькі на 3 адсоткі. Лукашэнка разлічвае атрымаць ад Пуціна згоду на тое, каб пакінуць у беларускім бюджэце падатак за экспарт нафтапрадуктаў - гэта блізу 3 - 4 мільярдаў. Гэта будзе ўмовай уступлення Беларусі ў Еўразійскі саюз. Ён разлічвае, што гэтага хопіць на падтрыманне жыцця ў 2015 годзе, калі плануецца правядзенне прэзідэнцкіх выбараў. А за гэты гарызонт ён нават не зазірае», - сказаў Валерый Карбалевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках