4 траўня 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзнімае сцягі

15
Украіна ўзнімае сцягі

Украінцы абвясцілі бестэрміновую акцыю ў падтрымку адзінства краіны.

Для ўдзелу дастаткова вывесіць нацыянальны сцяг у акне, на балконе, умацаваць на аўтамабілі. Акцыя пад назвай «Украіна падымае сцягі» стартуе з сённяшняга дня ва ўсіх абласцях краіны. «Кожны, каму неабыякава - далучайцеся і пакажыце, што мы – украінцы». Пра пачатак акцыі абвясцілі ў сацыяльных сетках прыхільнікі адзінай і непадзельнай краіны пра пачатак усеўкраінскай акцыі «Украіна падымае сцягі», паведамляе zn.ua.

У паведамленні арганізатараў акцыі падкрэсліваецца, што два самыя важныя колеры могуць замяніць тысячу слоў.

«Вывесілі сцяг. Не так важна, якім ён будзе - вялікім палотнішчам на балконе або маленькім сцяжком з крамы канцтавараў на антэне аўто. Настольныя сцяжкі на падаконніку, ля акна, ці сіне-жоўтая стужка на сумцы. Вось пазіцыя і неабыякавасць. Вось перамога над нявер'ем, якога праз край. І вось вера ў будучыню Украіны - у тое, што яна адзіная і непадзельная», - кажуць арганізатары акцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках