4 траўня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскаль: Загад прымяніць зброю на Майдане аддаў Захарчанка

8
Маскаль: Загад прымяніць зброю на Майдане аддаў Захарчанка

Былы міністр унутраных спраў Украіны можа хавацца ў Беларусі.

Загад спецпадраздзяленням МУС прымяніць зброю на Майдане аддаў экс-міністр Віталь Захарчанка. Пра гэта ў інтэрв'ю Зеркало недели паведаміў народны дэпутат, кіраўнік Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады ў пытаннях расследавання супрацьпраўных дзеянняў праваахоўных органаў падчас падзей, звязаных з масавымі акцыямі грамадска-палітычнага пратэсту, Генадзь Маскаль.

«Выкарыстанне снайпераў прадугледжана «Хваляй» і «Бумерангам» (спецаперацыі сілавога разгону Майдану, - рэд.). Было некалькі груп снайпераў - з СБУ («Альфа») і МУС (спецпадраздзяленне ўнутраных войскаў і «Сокал»). Загад прымяніць зброю спецпадраздзяленням МУС мог аддаць толькі Захарчанка. І ён сам прызнаўся ў сваёй заяве ад 20 лютага, што даў такі загад. Што адносна «Альфы», то загадаць ёй страляць мелі паўнамоцтвы Якіменка або яго першы намеснік Тоцкі. Аднак дазвол на ўвод у дзеянне спецаперацый «Хваля» і «Бумеранг» даў асабіста Януковіч», - сказаў ён.

«У агучаных мной дакументах аб увядзенні ў дзеянне сілавых спецаперацый названыя «снайперскія групы канкрэтных украінскіх спецпадраздзяленняў. Там жа паказаны іх пункты дыслакацыі, прозвішчы адказных, пазыўныя снайпераў супадаюць са звесткамі перахопленых радыёперамоваў. Снайперы былі размешчаны па ўсім перыметры тэрыторыі супрацьстаяння. Дакладна ўстаноўлена, што нашы, украінскія снайперы, са зброяй знаходзіліся на баявых пазіцыях тады, калі адбыліся забойствы людзей», - адзначыў ён.

На фота Віталь Захарчанка. Фота: podrobnosti.ua

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках