4 траўня 2024, Субота, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская каманда не выйшла на адкрыццё Паралімпіяды ў Сочы

28

На цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Сочы сцяг Украіны нёс адзіны ўкраінскі спартовец Міхаіл Ткачэнка, а не ўся каманда.

Гэта было зроблена ў знак пратэсту супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

«На цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды каманда ўпаўнаважыла аднаго спартоўца Міхаіла Ткачэнку (ў Міхаіла няма ног, ён перасоўваецца на калясцы або на пратэзах) вынесці сцяг Украіны…Звычайна пры адкрыцці Паралімпіяды выходзіць уся каманда. Такім чынам, наша каманда дэманструе пратэст супраць уварвання агрэсараў і акупантаў на нашу зямлю», - напісаў міністр моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Булатаў на сваёй старонцы ў сетцы Facebook у пятніцу.

«Гэта аднагалосная пастанова каманды і прэзідэнта Паралімпійскага камітэта Украіны», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках