4 траўня 2024, Субота, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Бандарэнка ўзначаліў адміністрацыю Кіева

2
Уладзімір Бандарэнка ўзначаліў адміністрацыю Кіева

Раней з гэтай пасады быў звольнены Уладзімір Макеенка.

Выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб прызначэнні Уладзіміра Бандарэнкі кіраўніком Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце в.а. кіраўніка дзяржавы, піша LB.ua.

61-гадовы Бандарэнка з'яўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады ад фракцыі ВА «Бацькаўшчына».

Раней сёння Турчынаў звольніў Уладзіміра Макеенку з пасады старшыні КГГА.

Макеенка быў прызначаны на пасаду старшыні Кіеўгарадміністрацыі 25 студзеня тагачасным прэзідэнтам Віктарам Януковічам.

Фота: novostey.com

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках