7 траўня 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севастопаль адстаялі

80
Севастопаль адстаялі

(абноўлена - 01.40) У Севастопалі расейскія салдаты штурмавалі ўкраінскую вайсковую частку А2355.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» памочнік дзяжурнай часткі.

Паводле ягоных слоў, расейскія вайскоўцы вайсковым КамАЗам прабілі вароты вайсковай часткі, захапілі найбліжэйшы домік, а затым прарываліся да каманднага пункта.

На тэрыторыі часткі знаходзіліся блізу 100 украінскіх вайскоўцаў.

Праз некалькі гадзін штурм расейскімі вайскоўцамі і мясцовымі радыкаламі каманднага пункта тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Украіны спыніўся, паведаміў прадстаўнік камандавання тактычнай групы.

Паводле ягоных слоў, «пасля няўдалага штурму каманднага пункта расейскія вайскоўцы і мясцовыя радыкалы пакінулі тэрыторыю вайсковай часткі» А-2355 і з'ехалі ў невядомым кірунку.

Прадстаўнік камандавання паведаміў, што цяпер воінская частка пад кантролем украінскіх вайскоўцаў і працягваецца нясенне службы асабовым складам.

Вайсковая частка А-2355 размешчаная ў Севастопалі ў Юхарынай балцы.

Як паведамлялася, 5 сакавіка міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што ў Крыме расейскіх войскаў няма.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках