8 траўня 2024, Серада, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы рыхтуюць «гарадок» для бежанцаў з Украіны

2
У Польшчы рыхтуюць «гарадок» для бежанцаў з Украіны

Польшча гатовая прымаць бежанцаў з Украіны, для якіх праз тыдзень можа пачаць працу адпаведны «гарадок».

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Бартламей Сянкевіч, паведамляе «Польскае радыё».

Польскі міністр наведаў польска-ўкраінскую мяжу Падкарпацця, праверыў гатоўнасці службаў і падпарадкаваных падраздзяленняў для магчымасці прымаць бежанцаў з усходняй мяжы. Ён таксама праверыў як праходзіць падрыхтоўка да будаўніцтва часовага лагера для замежнікаў, паведамляе obozrevatel.com.

«Усё, што дагэтуль адбывалася на польска-ўкраінскай мяжы не паказвае, каб Польшчы пагражала хваля бежанцаў. Мы спадзяемся, што новы ўрад у Кіеве стабілізуе сітуацыю, і ўкраінцы не будуць вымушаныя шукаць прытулку ў іншых краінах», - адзначыў Сянкевіч.

У выпадку такой неабходнасці, са слоўміністра, «гарадок» для бежанцаў можа пачаць дзейнасць цягам тыдня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках