8 траўня 2024, Серада, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія пілоты ўзнагародзілі галоўнага рэдактара charter97.org

41
Шведскія пілоты ўзнагародзілі галоўнага рэдактара charter97.org

(абноўлена) Наталля Радзіна ўзнагароджана прэміяй Алвара Аалто

Узнагарода названая ў гонар фінскага архітэктара мастака, які жыў у мінулым стагоддзі. Яна прысуджаецца старанна адабранай групе асоб, якія, як гаворыцца на афіцыйным сайце ўзнагароды, «робяць сваю справу па-свойму».

«Алвар Аалто ствараў свае наборы ваз ў разгар таталітарызму ў Еўропе. У той час пафасныя формы ўважаліся за ідэальныя. Але ён абраў супрацьлеглы кірунак і ствараў вазы маленькіх і далікатных формаў. Яны выдзімаліся з недасканаласцю, якая характэрна для чалавечых рамёстваў. Тады гэта было больш, чым формай, гэта было зваротам да людзей, што і паслужыла прычынай стварэння ўзнагароды», - кажа Томас Мазеці са Studio Total.

Сярод 36 лаўрэатаў прэміі - журналісты, фатографы, музыкі, дызайнеры, блогеры, артысты і актывісты з усяго свету.

«Наталля Радзіна не мае патрэбы ў прадстаўленні: яна галоўны рэдактар выдання charter97.org і нястомна змагаецца за правы чалавека. Яна з'яўляецца беларускай у выгнанні, якае натхняе ўсіх, хто вядзе барацьбу з таталітарнай сістэмай», - кажуць заснавальнікі прэміі.

Нагадаем, раніцай 4 ліпеня 2012 г лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы двума падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых медзведзянят з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу паводле факта незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніны. Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

Дыктатар таксама зладзіў «разнос» за палёт шведаў над Беларуссю і вызваліў ад пасады старшыню Дзяржпагранкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Зміцера Пахмелкіна.

КДБ закрыў справу аб «плюшавым дэсанце» толькі ў чэрвені мінулага года.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках