8 траўня 2024, Серада, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Пуцін кіруецца прынцыпамі мафіёзі

21
The Washington Post: Пуцін кіруецца прынцыпамі мафіёзі

Уварванне ва Украіну абумоўленае імкненнем расейскага прэзідэнта захаваць уладу.

Сёння ў ЗША многія кажуць, што Уладзімір Пуцін зрабіў вялікую памылку. З-за парушэння ўкраінскага суверэнітэту Украіна з большай верагоднасцю стане арыентавацца на Захад і ў выніку прыйдзе да росквіту. Між тым, Расея апынецца ў ізаляцыі і будзе бяднець. У дадатак на Маскве павісне адказнасць за Крым, піша The Washington Post (пераклад - Inosmi.ru).

«Гэта вельмі зручная тэорыя, якая лёгка ператвараецца ў нагоду, каб апраўдаць адмову ад цяжкіх пастаноў: калі Пуцін усё адно саступіць, навошта нам працаваць і ісці на фінансавыя страты, дамагаючыся ад Захаду сур'ёзных санкцый? На няшчасця, прыхільнікі такога погляду не разумеюць, што важна для Пуціна», - піша выданне.

Паводле меркавання выдання, расейцам было б у доўгатэрміновай перспектыве выгадна, калі б Украіна - а ўслед за ёй і Расея - эканамічна зблізілася з Еўропай. Расейцам таксама было б карысна, каб Крэмль перастаў спрабаваць кантраляваць суседзяў і прызнаў рацыю Захаду, які ўжо чвэрць стагоддзя пераканаўча даводзіць, што геапалітыка перастала быць гульнёй з нулявой сумай.

«Аднак росквіт расейскага народу ў доўгатэрміновай перспектыве не занадта турбуе Пуціна. Сапраўды гэтак жа не маюць для яго першараднай значнасці ні аднаўленне велічы Расеі, ні адраджэнне савецкай імперыі, аб якіх ён шмат гаворыць і якія без сумневу ўважае за пажаданыя. Галоўная мэта Пуціна - захаваць уладу, пакінуць багацце Расеі ў сваіх руках і ў руках свайго атачэння і растаптаць усялякія парасткі расейскай дэмакратыі, якая ў выніку могуць аднойчы прымусіць яго расплаціцца за ягоныя злачынствы. Ён - выпадковы лідар, былы агент КДБ, якога слабы Барыс Ельцын зрабіў сваім абаронцам на захадзе свайго кіравання. Ён, як верхавод мафіі, не можа і думаць аб адстаўцы: альбо ты правіш, альбо ты падпарадкоўваешся, такі прынцып», - адзначае выданне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках