8 траўня 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дывізію ПДВ з Пскова адпраўляюць ў Крым?

27

Жаўнераў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі УС Расеі, са слоў жыхароў Пскова, адпраўляюць ва Украіну.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org са Пскова, дзе размешчанае падраздзяленне.

«Па-першае, хачу падзякаваць за вашую дзейнасць. У «гарачыя часы» ваш сайт адная з асноўных крыніц навін для мяне, - піша ён. - Я жыву ў Пскове. Тут дыслакуецца 76-я дэсантна-штурмавая дывізія - адно з найбольш баяздольных падраздзяленняў войскаў РФ. Чуткі, што жаўнеры дывізіі - ва Украіне, упарта ходзяць у горадзе з першага дня акупацыі Крыму. Сёння назіраў адпраўку чарговай часткі. Фота прыкладаецца. Знята 07.03.2014 на чыгуначнай станцыі «Палкавая», на ўскрайку Пскова. Ад вайскоўцаў, якія пабачылі фотаапарат давялося пабегаць», - піша ён.

76-я гвардзейская Чарнігаўская Чырвонасцяжная дэсантна-штурмавая дывізія (76 гв.дшд, да 1 сакавіка 1943 157-я стралковая дывізія) - найстарэйшая з цяпер дзейных злучэнняў ПДВ УС Расеі.

Сфармаваная 1 верасня 1939 года. Дыслакаваная ў горадзе Пскоў, адсюль мянушка - «Пскоўская», адзін з дэсантна-штурмавых палкоў размешчаны ў прыгарадзе Чэрэха.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках