8 траўня 2024, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таварыш Пуцін, ласкава запрашаем на саміт G2 у Пхеньян»

68

Расея ўсё больш становіцца падобнай да краіны-выгнанца.

Скасаванне саміту G8 у Сочы праз вайну ў Крыме стала адной з тэм, якія абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак. Калаж на гэтую тэму размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» і беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«Супольнае ВУП ЗША і Еўразвязу - 35 трыльёнаў даляраў, разам з паплечнікамі - Канадай, Японіяй, Аўстраліяй, Саудаўскай Арабіяй, Ізраілем і гэтак далей - больш за 50 трыльёнаў даляраў. ВУП з Масквы - 2.5 трыльёны даляраў (гэта таксама нямала, але ў 20 разоў менш). Аснова расейскага ВУП фармуецца як раз злосным «Захадам» праз куплю за гатоўку расейскіх выкапняў. Слон і моська. Калі слон надумае прыдушыць моську - прыдушыць. Аб'ектыўна. Павольна, спакойна, без «самаабароны Крыму», без Кісялёва - Салаўёва, але прыдушыць, бо калі не ўлічваць заходніх грошай, Расея сама не зарабляе нічога. Як казаў Карл Маркс, палітыка - усяго толькі надбудова. А эканоміка - аснова ўсяго. Але ёсць і выхад! G2», - піша ён.

Нагадаем, краіны «Вялікай сямёркі» - ЗША, Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Канада і Японія - замарозілі падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы і выступілі з асуджэннем дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках