8 траўня 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка глыбоцкай гімназіі назвала сцяг Украіны «фашысцкім»

94
Дырэктарка глыбоцкай гімназіі назвала сцяг Украіны «фашысцкім»

Глыбоцкія школьнікі падтрымалі украінцаў.

На сваё адзенне некаторыя з вучняў мясцовай гімназіі завязалі сінія і жоўтыя стужкі ў знак пратэсту супраць уварвання расейскіх войскаў у Крым. На гэта неадназначна адрэагавалі іх настаўнікі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Дырэктарка кажа: ну вы разумееце, у нас тут ніякай ідэалогіі – нічога не праводзіць, не агітаваць людзей. Я і кажу, што нічога не праводжу, я начапіў толькі стужку ў знак салідарнасці. Яна нешта няўцямна пачала мне тлумачыць, а потым кажа: вы ж зразумейце - за гэтым сцягам там фашысты адны, «бандэраўцы», - распавёў адзін з вучняў.

Са слоў дырэктара гімназіі Людмілы Хверанец, у навучальнай установе супраць украінскага народа ніякая праца не праводзіцца і ўкраінскі сцяг «бандэраўскаім» ніхто не называў. Паводле ейных слоў, дзеці яшчэ не дарослыя для таго, каб «лезці ў палітыку».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках