7 траўня 2024, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стадыён у Сочы стоячы апладзіраваў паралімпійцу з Украіны

8

Зборную Украіны на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Сочы ў знак байкоту прадставіў адзін спартовец.

Ім стаў сцяганосец Міхаіл Ткачэнка, які выступае ў лыжных гонках і біятлоне.

Большасць гледачоў, убачыўшы спартоўца, усталі і прывіталі яго шквалам апладысментаў, піша РБК. Як паведаміў раней міністр моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Булатаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», пастанова прынятая ў знак пратэсту. «Такім чынам наша каманда падкрэслівае пратэст супраць уварвання агрэсараў і акупантаў на нашу зямлю», - адзначыў Булатаў.

Да гэтага з'яўлялася інфармацыя, што ўкраінская зборная можа байкатаваць усе гульні цалкам. Сам міністр спорту Украіны на гульні не прыехаў, абвясціўшы ім байкот.

Пазней у інтэрв'ю тэлеканалу XSport прэс-аташэ паралімпійскай зборнай Украіны Наталля Грак распавяла, што прэзідэнт Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Украіны Валерый Сушкевіч сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. «Ён прасіў проста перадаць Пуціну нашы пажаданні ў забеспячэнні міру і спыненні эскалацыі. У той вечар я была сведкай, як прэзідэнт нашага камітэта хутка з'ехаў з алімпійскай вёскі. І ён нават не ведаў, з кім ён паехаў сустракацца. І, магчыма, ёсць нейкія моманты, якія Валерый Міхайлавіч не можа расказаць, але галоўнае тое, што Пуцін сказаў: «Я вас пачуў», - распавяла яна.

Усяго ў Сочы зборную Украіны прадстаўляе 31 спартовец - 23 паралімпійцы (15 мужчын і 8 жанчын) і 8 спартоўцаў-лідараў, якія дапамагаюць інвалідам на дыстанцыі падказкамі.

Пра адкрыты байкот заявіў і шэраг высокапастаўленых заходніх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках